Трофимовы

 

18 кастрычніка для вучняў 5 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №5 г. Віцебска" супрацоўнікі бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча правялі гадзіну цікавых паведамленняў "Дзівосны свет прыроды" па кнігах Галіны і Сяргея Трафімавых з серыі "Расказы Дзеда Прыродаведа".

Дзецям расказалі пра аўтараў навукова-пазнавальнай серыі, а таксама арганізавалі невялічкае падарожжа па старонках асобных кніг "Надзвычайныя сумкі" і "Цуды багіні Венеры". Дзякуючы гэтым выданням былі дадзены адказы на самыя розныя пытанні: калі сумчатая куніца ходзіць з сумкай, якога колеру ў Венеры валасы, дзе шукаць венерын грабянёк і ці ёсць абцасікі ў венерынага чаравічка. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнятэцы Дзеда Прыродаведа. Цікавыя заданні аўтараў кніг праверылі уважлівасць і кемлівасць юных чытачоў, а таксама паказалі, што ў навакольным свеце шмат яшчэ нязведанага, таямнічага і дзівоснага.