1

 

    20 і 21 мая ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» і 4«Г» класа ДУА «Гімназія №9 г. Віцебска» прайшла інтэлектуальная гульня па энцыклапедыям і даведнікам «Гэтыя кнігі ведаюць усё».

    Дзецям спачатку растлумачылі, як карыстацца даведачнай літаратурай, якім чынам размяшчаецца матэрыял і для чаго існуюць розныя паказальнікі: імянныя, геаграфічныя, прадметныя і інш. Школьнікі атрымалі пытанні, на якія трэба было адказаць пры дапамозе сучасных багата ілюстраваных энцыклапедый. Праца з такой літаратурай дзецям спадабалася, кожны справіўся з заданнем і падрыхтаваў нават невялічкае паведамленне, з якім і выступіў перад аўдыторыяй. Хлопчыкі расказвалі пра машыны і самалёты, а дзяўчынкі пра розныя віды мастацтваў: танец, жывапіс, тэатр. Гульня паказала магчымасці даведачнай літаратуры і пашырыла кругагляд дзяцей.

2

3

4