IMG 20190517 111808 -1

17 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў урок беларускага чытання "Дзень добры, юная вясна!" з удзелам вучняў 2 "В" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска".

Дзецям растлумачылі беларускія назвы вясновых месяцаў, расказалі легенду пра багіню Лялю, якая, паводле паданняў і міфаў, звязана з адраджэннем прыроды, аднаўленнем свету і пачаткам палявых работ. Школьнікі пералічылі шматлікія прыкметы кожнага месяца вясны, назвалі птушак, якія прылятаюць з выраю і кветкі, якія радуюць нас гэтай светлай парой года. Напрыканцы ўрока другакласнікі выразна пачыталі вершы і разгадалі вясновыя загадкі, адказы на якія прымаліся толькі на беларускай мове.IMG 20190517 111847 -1