1

 

    Чарговы занятак гуртка «Бусляня» у бібліятэцы імя Ул.Караткевіча «Расло святло, надзея ўваскрэсла!» 22 красавіка быў прысвечаны Вялікадню – найвялікшаму каляндарнаму святу.

 

 

    Дзецям расказалі пра адметнасці святкавання Уваскрэсення Хрыстова ў народным жыцці, пра асаблівасці падрыхтоўкі да гэтага свята, пра важны атрыбут велікодных дней – яйка, якое сімвалізуе сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога – кругаварот і бясконцасць жыцця. Гурткоўцаў вельмі зацікавіла інфармацыя пра тое, што расфарбаванаму ў розныя колеры, упрыгожанаму сімвалічнымі ўзорамі яйку надавалася нашымі продкамі магічная сіла: з ім першы раз на пашу выганялі жывёлу, каб засцерагчы ад злых чараў, закопвалі ў першую баразну, каб ніва добра радзіла і г.д. Гурткоўцы даведаліся пра велікодныя гульні: качанне і біццё яек, «ваджэнне і пахаванне стралы», як вітаць гасцей у гэты дзень, якім падарункам іх парадаваць. Адны дзеці шчыравалі над паштоўкай у выглядзе яйка, другія ўпрыгожвалі макеты асноўнага сімвала і абяцалі падарыць гэтыя вырабы на свята сваім блізкім людзям.

2

3

4