Дзяржаўная ўстанова

"Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Віцебска"

 

Дата стварэння:

1 снежня 1975 года.

 

Асноўнае прызначэнне:

Задавальненне ўніверсальных інфармацыйных і сацыякультурных запатрабаванняў карыстальнікаў.

 

 

ЦБС г. Віцебска сёння гэта:

 

  • 16 бібліятэк і 24 бібліятэчных пунктаў, якія працуюць ва ўсіх раёнах горада.
  • 734098 экз. адзінага фонду;
  • 63774 карыстальнікаў, якія штогод звяртаюцца да нас з мэтай задавальнення сваіх інфармацыйных, адукацыйных, культурна-асветніцкіх запатрабаванняў;
  • 903354 экз. кніг, перыядычных выданняў і іншых носьбітаў інфармацыі, якія выдаюцца за год;
  • 102 бібліятэчных работнікаў,  заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу карыстальніку;
  • 9 мэтавых  праграм, якія вызначаюць прыярытэты і спецыфіку работы 9 бібліятэк горада;
  • 17 гурткоў, клубаў і аматарскіх аб’яднанняў, 2 аматарскіх лялечных тэатра;
  • літаратурныя і тэматычныя вечарыны, святы, шоў, тыдні кнігі, моладзевыя акцыі, гарадскія конкурсы творчых работ;
  • унікальныя калекцыі энцыклапедычных выданняў, аўдыё і відэаматэрыялаў на англійскай мове, сабраныя ў бібліятэцы замежнай літаратуры;
  • свабодны доступ карыстальнікаў да нарматыўных і заканадаўчых дакументаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з дапамогай рэспубліканскай прававой базы «ЭТАЛОН», у публічных цэнтрах прававой інфармацыі ЦГБ ім. М. Горкага, бібліятэкі ім. Еўфрасінні Полацкай, дзіцячай бібліятэкі ім. С. Маршака, бібліятэкі ім. У. Маякоўскага, дзіцячай бібліятэкі ім. М. Лынькова, бібліятэкі ім. Я. Маўра і бібліятэкі ім. Я. Купалы;
  • электронныя базы дадзеных уласнай генерацыі;
  • падтрымка афіцыйнага WEB-сайта;
  • актыўная выдавецкая дзейнасць (метадычныя і бібліяграфічныя дапаможнікі, рэкламная прадукцыя бібліятэк);
  • шырокія культурныя і творчыя сувязі з рознымі грамадскімі арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі горада;
  • дадатковыя (платныя) паслугі, стварэнне камфортных умоў для абслугоўвання карыстальнікаў.

 

Структура ЦБС:

 

  • Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. М. Горкага

Бібліятэкііліялы:

 

  •  9 гарадскіх бібліятэк,
  •  5 дзіцячых бібліятэк,
  •  1 бібліятэка замежнай літаратуры

 

Мэтавыя праграмы:

«Віцебск і Віцебшчына ў літаратуры і мастацтве. Славутыя землякі і вялікія падзеі» - ЦГБ ім. М.Горкага;

«Экология. Мир. Человек» (экалогія) – бібліятэка ім. Л.Талстога;

«Нам засталася спадчына» (краязнаўства) – бібліятэка ім.У.Караткевіча;

«Прикосновение к прекрасному» - бібліятэка ім.Е.Полацкай;

«От сердца к сердцу, от души к душе» (работа з пажылымі людзьмі) – бібліятэка ім.Я.Маўра;

«Живая связь поколений» (гісторыка-патрыятычнае выхаванне) – бібліятэка ім.У.Маякоўскага;

«Увайсці ў свет прыгажосці» - бібліятэка ім.С.Маршака;

«Всё начинается с семьи» - бібліятэка ім.М.Лынькова;

«Милосердие в каждом сердце» - бібліятэка ім.Я.Купалы.

 

Поспехі і дасягненні апошніх гадоў:

2008 год. Бібліятэка ім. Янкі Маўра - пераможца абласнога конкурсу "Інавацыі ў рабоце бібліятэк".

2008 год. Жанна Віктараўна Бекашава, загадчыца бібліятэкай ім. І. Крылова, узнагароджана абласной прэміяй за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі "Лепшы бібліятэчны работнік".

2009 год. Бібліятэка ім. Еўфрасінні Полацкай - пераможца абласнога і рэспубліканскага тура конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры".

2009 год. Бібліятэка ім. Л. Талстога - пераможца абласнога конкурсу "Інавацыі ў рабоце бібліятэк".

2010 год. Бібліятэка ім. У. Караткевіча - пераможца абласнога конкурсу на лепшую выдавецкую прадукцыю бібліятэк, прысвечаную 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

2010 год. Бібліятэцы ім. І. Крылова прысуджана прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі "Лепшая гарадская бібліятэка".

2011 год. Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. М. Горкага - пераможца абласнога і лаўрэат рэспубліканскага тура конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры".

2012 год. Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. М. Горкага ўзнагароджана дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за актыўную работу па камплектаванню фондаў бібліятэк сацыяльна-значнай літаратурай у 2011 годзе.

2012 год. Марына Ігараўна Трусава, бібліятэкар 1 катэгорыі дзіцячай бібліятэкі ім. Я. Маўра, - пераможца абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства маладых бібліятэчных работнікаў.

2013 год. Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. М. Горкага занесена на дошку Гонару Кастрычніцкага раёна г.Віцебска.

2014 год. Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. М. Горкага - лаўрэат прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі "Лепшая раённая (гарадская) бібліятэка".

2015 год. Галіна Георгіеўна Данілава, дырэктар ДУ "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Віцебска", стала лаўрэатам ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2014» у намінацыі «Культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне».

2015 год. Дзіцячая бібліятэка ім. У. Караткевіча занесена на дошку Гонару Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.

2016 год. Бібліятэка ім. І. Крылова занесена на дошку Гонару Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.

2016 год. Дзіцячая бібліятэка ім. В. Караткевіча - пераможца абласнога і лаўрэат рэспубліканскага тура конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры".

2017 год. Дзіцячая бібліятэка ім. У. Караткевіча і бібліятэка ім. Е. Лось - пераможцы абласнога агляду-конкурсу на лепшую самаробную кнігу, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

2018 год. Бібліятэка ім. Е. Лось - пераможца абласнога і лаўрэат рэспубліканскага тура конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры".

2019 год. ДУ "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска" занесена на дошку Гонару Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.

2021 год. ДУ "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска" занесена на дошку Гонару горада Віцебска.

2022 год. Бібліятэка-філіял №14 імя Уладзіміра Караткевіча - лаўрэат прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі "Лепшая дзіцячая бібліятэка" па выніках работы за 2021 год.