У 2018 годзе бібліятэка імя У. Караткевіча працягвае работу ў межах праекта «Бяспечнае асяроддзе - шчаслівыя дзеці".
10 студзеня супрацоўнікі бібліятэкі правялі для вучняў 6 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска" вусны часопіс "Формула здаровага харчавання", які быў накіраваны на паглыбленне уяўлення дзяцей аб рацыянальным харчаванні, на фарміраванне пазітыўных адносін да карысных прадуктаў.
Аўдыторыя пазнаёмілася са старонкамі вуснага часопіса: "Пяцёрка самых шкодных для чалавека прадуктаў", "Карысная дзесятка", "Вітаміны", "Правілы здаровага харчавання". Напрыканцы мерапрыемства вучням прадставілі кнігі і матэрыялы з перыядычнага друку, размешчаныя на выставе.
Лейтматывам інфарміны "Ведаць пра самае галоўнае" сталі словы «Шануйце здароўе змалку!», з іх і пачалася 11 студзеня размова з вучнямі 6 "В" класа ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска". Яны атрымалі карысную інфармацыю пра асновы здаровага ладу жыцця, правілы гігіены і догляду свайго цела. Супрацоўнік бібліятэкі ў размове з аўдыторыяй выкарыстоўвала прыклады з твораў мастацкай літаратуры, а таксама прадставіла падборку артыкулаў з часопіса "Здаровы лад жыцця". Напрыканцы мерапрыемства дзеці самі змаглі назваць і ахарактарызаваць прыкметы фізічнага і душэўнага здароўя, а таксама асноўныя правілы асабістай і грамадскай гігіены.