image-0-02-05-80c1e8c5697b13dc7b5f469a4f2411785f0977082a8dff79fadaf9d4f371bd3d-V10 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча для вучняў 5 "В" класа ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска" прайшоў шок-урок "У абдымках атрутнага дыму".

Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй табакакурэння, прычынамі распаўсюджвання дрэннай звычкі сярод падлеткаў, расказала пра памылковыя погляды на курэнне, вынікі яго ўздзеяння на малады арганізм, пра адмоўныя бакі электроннай цыгарэты, а таксама пра небяспеку модных зараз сярод моладзі курыльных сумесяў "Спайс".

Удзельнікі ўрока пазнаёміліся таксама з інфармацыяй, размешчанай у перыядычным друку аб артыстах кіно і эстрады, якія ніколі не курылі і не збіраюцца гэтага рабіць надалей.

У канцы мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з казкі С. Міхалкова "Як Мядзведзь трубку знайшоў". На прыкладзе лёсу літаратурнага героя ўвагу аўдыторыі яшчэ раз звярнулі на адмоўныя вынікі курэння і на тое, як цяжка знайсці ў сабе сілы і пазбавіцца ад гэтай шкоднай звычкі.