IMG 67023 і 4 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло святочнае асарці "З Новым годам і Калядамі" для наведвальнікаў школьных лагераў ДУА "Сярэдняя школа №38 г. Віцебска" і ДУА "Гімназія №3 г. Віцебска імя А. Пушкіна", ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска".

Пачалося мерапрыемства з размовы пра святкаванне Новага года ў сённяшні час, з традыцыйнага запальвання ёлкі, затым дзецям нагадалі, што раней навагоднія святы доўжыліся два тыдні і называліся яны Калядамі. Школьнікі з цікавасцю слухалі расповед пра тое, як святкавалі Каляды нашы продкі, як выглядае і што сімвалізуе калядная зорка, якое дрэўца ўпрыгожвалі ў доме, як накрывалі стол, як гадалі пры дапамозе саломы, якую клалі пад абрус. А потым маленькія чытачы сталі ўдзельнікамі калядных гулянняў. Пры дапамозе каверзных пытанняў былі выбраны калядоўшчыкі, пераапранутыя ў казу і мядзведзя, у цыгана і цыганку. Каза танчыла і спявала, а таксама прымала (пляскала ў далоні) або не прымала (тупала ножкамі) тыя гасцінцы, якімі яе "частавалі". Мядзведзь дэманстраваў сваю сілу і спрыт, а таксама паказваў, як дзеці ў школу ідуць, як вяртаюцца з выдатнай адзнакай, а як - з двойкай, як старыя на малых лаяцца, як дзяўчаткі танчаць і як ў люстэрка глядзяцца. Цыган і цыганка прапанавалі прысутным пагадаць на прадметах, якія кожны даставаў з мяха і для кожнага было падрыхтавана добрае светлае прадказанне.

Напрыканцы свята дзецям расказалі добрую, шчымлівую казку пра зорачку, якая выратавала маленькую дзяўчынку (Алена Масла "Зорачка"), а потым пачаўся "чароўны зорапад", і кожны ўдзельнік свята змог загадаць, нашаптаць запаветнае жаданне маленькай зорачцы, што "упала"на яго далонь.