русилка 16 036"На сцяжынках радзімых"- пад такой назвай 7 верасня ў бібліятэцы імя Я.Маўра прайшла творчая вечарына члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата абласных літаратурных прэмій імя У. Караткевіча і імя П. Броўкі - Вольгі Русілкі.

Удзельнікі вечарыны – вучні 10-х класаў СШ № 31 пазнаёміліся з яе літаратурнай творчасцю, асноўнымі вехамі біяграфіі. Яны зацікаўлена слухалі вершы, надрукаваныя ў чатырох зборніках паэткі. Гучалі песні на словы Вольгі Русілкі, музыку да якіх напісала Надзея Несцярэнка. Выступленне паэтэсы было дапоўнена мультымедыйнай прэзентацыяй, якая пазнаёміла з цікавымі момантамі з жыцця Вольгі Іванаўны, фрагментамі творчых сустрэч з чытачамі. Напрыканцы яна адказала на шматлікія пытанні аўдыторыі. Сустрэча прайшла цікава, насычана і праляцела як адно імгненне. Імгненне яркае, адметнае, як і талент Вольгі Русілкі.