DSCN3982Першы дзень верасня – Дзень ведаў – добрае, светлае і аптымістычнае свята. З яго пачынаецца дарога ў свет, які дорыць радасць пазнання. Інтэлектуальная інтэрактыўная гульня "Мая Радзіма –Беларусь", якая прайшла ў бібліятэцы імя М. Горкага 1 верасня, стала для дзевяцікласнікаў СШ №4 невялічкай размінкай у новым навучальным годзе.

Вучні змаглі праверыць свае веды, а можа і даведацца нешта новае з гісторыі нашай краіны, перанесціся ў мінулае і пазнаеміцца з гістарычнымі постацямі і асобамі. Свята атрымалася яркім, цікавым і пазнавальным. Бібліятэкары спадзяюцца, што ўдзельнікі свята захаваюць пазітыўны настрой на ўвесь навучальны год.DSCN3951

DSCN3984