DSCN316717 мая ў ЦГБ імя М. Горкага адбылася сустрэча чытачоў бібліятэкі з беларускімі паэтамі і бардамі Эдуардам Акуліным і Канстанцінам Герашчанка (Мінск). Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай і творчай атмасферы.

Эдуард Аляксандравіч цікава расказаў пра прызначэнне сапраўднай паэзіі, прэзентаваў свае паэтычныя зборнікі і часопіс "Верасень", галоўным рэдактарам якога ён з'яўляецца. У выкананні гасцей гучалі песні, якія разам з імі выконвалі і прысутныя на сустрэчы, а закончылась вечарына адказамі на пытанні.

DSCN3198DSCN3196DSCN3253 1DSCN3157