IMG 4359З 18 красавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча пачаўся Тыдзень фінансавай пісьменнасці. Наведвальнікам бібліятэкі расказваюць пра тое, што такое дэнамінацыя. Дзяцей знаёмяць з дызайнам новых грошай, канцэпцыя якога адпавядае дэвізу "Мая краіна – Беларусь", і кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі. Важным момантам з'яўляецца знаёмства з асноўнымі элементамі аховы новых купюр ад падробкі.

Дзецям прапаноўваецца разгадаць рэбусы з эканамічным зместам, сабраць пазлы "Нашы грошы", адказаць на пытанні віктарыны "Эканамічныя тэрміны", пагуляць у краму, дзе ад "пакупнікоў" патрабуецца назваць кошт тавару ў цэнах пасля 1 ліпеня 2016 года. Наглядныя матэрыялы для правядзення Тыдня бібліятэка атрымала ў Нацыянальным банку Беларусі.

IMG 4361