IMG 39810 1 God kultur

 

 

 

 

Літаратурная вечарына "Я слаўлю свой радзінны кут..." адбылася 30 сакавіка ў бібліятэцы імя П. Броўкі. З вучнямі 9-х класаў гімназіі № 8 сустрэўся пісьменнік, сатырык і байкапісец Барыс Беляжэнка.

Барыс Паўлавіч расказаў пра сваю творчасць і праз усю сустрэчу з моладдзю праводзіў галоўную думку: жыць і працаваць на карысць сваёй зямлі, сваёй Радзімы. Напрыканцы сустрэчы прысутныя задалі пісьменніку шмат пытанняў, на якія атрымалі цікавыя, з гумарам адказы.