DSCN0596"Быў. Ёсць. Будзеш рамантыкам і рыцарам зорнае праўды" – літаратурнае свята пад такой назвай стала заключным акордам Дзён літаратуры, прысвечаных 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, слыннага сына беларускай зямлі, выбітнага паэта, пісьменніка, драматурга Уладзіміра Караткевіча, ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. Свята адбылося 26 лістапада і сабрала прыхільнікаў творчасці паэта, сярод якіх былі прадстаўнікі гарвыканкама, бібліятэкары, чытачы, пісьменнікі.

Адкрыла ўрачыстасць Н.А.Шыёнак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама. Наталля Аляксееўна павіншавала ўсіх з днём нараджэння Ул. Караткевіча. Як доказ існавання жывой памяці пра класіка беларускай літаратуры, яна прыгадала штогадовае правядзенне дзён літаратуры ў нашым горадзе, у прыватнасці ў бібліятэцы, якая носіць яго імя. Да ўсяго яна ўзгадала, як увекавечваецца памяць пісьменніка ў назвах вуліц, музеяў, бібліятэк, а таксама ў шматлікіх мерапрыемствах, якія праходзяць ў гонар пісьменніка.

DSCN0648

Старшыня абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Т. І. Краснова-Гусачэнка расказала пра правядзенне творчага конкурсу сярод моладзі, прысвечанага юбілею паэта. Паэтэса Вольга Русілка і пісьменнік Барыс Беляжэнка адзначылі, што творчасць Ул. Караткевіча – прыкметная з'ява беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, цёплымі словамі ўзгадалі Давіда Сімановіча і Анатоля Канапельку, пачынальнікаў Дзён літаратуры ў Віцебску, прысвечаных пісьменніку. Павітаў прысутных са святам рэжысер Ігар Баярынцаў.

DSCN0669

Упрыгожваннем вечарыны стала выступленне ўдзельнікаў клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі Элы і Максіма Каржыцкіх, якое перанесла прысутных у атмасферу шляхетнага балю дома Загорскіх, апісанага ў рамане Ул. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

DSCN0794

Шматгранны свет паэтычнай творчасці пісьменніка быў прадстаўлены ў літаратурна-музычнай кампазіцыі "Радок бяззбройны і бясспрэчны", падрыхтаванай навучэнцамі УА "Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў".

DSCN0640