IMG 380122 чэрвеня адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэты дзень ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №28 г. Віцебска" і ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" была арганізавана ваенна-патрыятычная гульня " Мы – нашчадкі герояў".

IMG 3799Пад час гульні спаборнічалі 3 каманды, якім былі прапанаваны розныя заданні: знайсці выйсце з няпростай ваеннай сітуацыі (эпізоды былі ўзяты з кнігі  "Ніколі не забудзем", складзенай па ўспамінах дзяцей, якія перажылі страшныя гады вайны), аказаць дапамогу "параненаму", падабраць назвы да карцін беларускіх мастакоў, прысвечаных розным падзеям вайны, паспрабаваць прайсці па "міннаму полю", а таксама знайсці і даставіць "сакрэтнае данясенне".

У канцы мерапрыемства вельмі дарэчы прагучаў верш "Па старонках кнігі "Ніколі не забудзем" вучаніцы 8 класа Веры Шаўчэнка:
Не дазволім вайну развязаць,
Не дазволім ізноў забіваць!
Мір мацуюць хай людзі Зямлі,
Каб у небе буслы плылі!