IMG 376116 чэрвеня прэзентацыяй кнігі "Віцебская азбука" бібліятэка імя У. Караткевіча распачала серыю мерапрыемстваў да Дня горада.

"Віцебская азбука" – сваеасаблівая энцыклапедыя г. Віцебска ад А да Я – адзінае ў сваім родзе выданне, якое праз кожную літару азбукі знаёміць чытачоў з горадам Віцебскам, яго вуліцамі, знакамітымі людьмі, культурнымі ўстановамі, гістарычнымі помнікамі і памятнымі мясцінамі.

Выданне было падрыхтавана супрацоўнікамі бібліятэкі імя У. Караткевіча сумесна з настаўнікамі выяўленчага мастацтва і вучнямі ДУА "Гімназія №3 імя А.С. Пушкіна". На мерапрыемстве прысутнічалі члены атрада "Лінгвіст" летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска", якім расказалі пра тое, як узнікла ідэя стварэння гэтай кнігі, як выбіраліся тэмы на кожную літару алфавіта. На прэзентацыі прагучалі вершы пераможцаў гарадскога творчага паэтычнага конкурсу "Души прекрасные порывы" у намінацыі "Город мой", размешчаныя ў выданні. З мастацкімі работамі гімназістаў, чые работы выбраны ў якасці ілюстрацый да кнігі, прысутных пазнаёмілі праз мультымедыйную прэзентацыю "Яркія фарбы на партрэце нашага горада". Напрыканцы мерапрыемства падлеткам прапанавалі невялікую гульню-віктарыну пра Віцебск.

Выданне "Віцебская азбука" - яркі і значны ўклад бібліятэкі ў краязнаўчую скарбонку нашага горада.