DSC 0534Творчая вечарына "Сваёй сцяжынкай я іду..." з нагоды 80-гадовага юбілея віцебскага паэта Уладзіміра Папковіча адбылася ў бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай 19 мая. Уладзімір Папковіч вядомы не толькі як паэт, а і як цудоўны перакладчык з нямецкай мовы на беларускую твораў Ф. Шылера, Э. М. Рэмарка, Ё. Бэхера і іншых. На сустрэчы прысутнічалі чытачы бібліятэкі і сябры паэта.

Уладзімір Антонавіч пазнаёміў прысутных з асобнымі старонкамі сваёй біяграфіі, прачытаў вершы ранніх гадоў і вершы з апошняга зборніка "Як ёсць...". Па просьбе удзельнікаў сустрэчы паэт пачытаў вершы са зборніка "Вы будзеце смяяцца". Выступаўшыя на сустрэчы пажадалі юбіляру творчых поспехаў, аптымізму і даўгалецця.