IMG 35182 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 2-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №28 г. Віцебска" прайшла першая праваслаўная гутарка "Божае слова – святло на маім шляху" з цыклу "Азбука веры" з удзелам місіянера Івановай Наталлі Уладзіміраўны.

Сустрэча праходзіла ў межах духоўна-асветніцкай акцыі "Вместе – в защиту жизни, нравственности и семейных ценностей». На мерапрыемстве ішла даверлівая размова паміж дзецьмі і дарослымі пра Біблію, пра 10 запаведзяў, пра разуменне любові да Бога і да людзей. Ілюстрацыямі ў размове сталі апавяданні рускіх пісьменнікаў, прытчы, выпадкі з жыцця, а таксама дакументальны фільм, "О мире" з відэапраграмы "Закон Божий".

Напрыканцы мерапрыемства ўвагу прысутных звярнулі на кнігі, прадастаўленыя на выставе "З любоўю да дзяцей", а таксама на выданні, якія прынесла з сабой Наталля Уладзіміраўна, выпускніца Віцебскай праваслаўнай духоўнай семінарыі.