Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

21 лютага

 

 

21 лютага ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова – "матчын дарунак ад самай калыскі", у кожнага народа яна свая. Мілагучнасць і сіла нашай роднай беларускай мовы ўскаласілі вялікіх Песняроў, уславіўшых на ўвесь свет сінявокую Беларусь і яе людзей. Гэты дзень быў адзначаны ў бібліятэках цікавымі сустрэчамі, гутаркамі і мультымедыйнымі прэзентацыямі.

 

DSC 0897-1

  

 

Змястоўная размова з навучэнцамі выпускных класаў СШ № 4 "Шляхі да роднай мовы" адбылася ў бібліятэцы імя М. Горкага. Увазе прысутных была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя і зроблен невялікі экскурс у гісторыю развіцця мовы. Запрошаны на сустрэчу загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага Акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Алесь Замкоўскі ў дыскусійнай форме пабудаваў сваю размову з чытачамі пра лёс і развіццё роднай мовы, пра важнасць для кожнага народа роднай мовы і пра шляхі яе захавання і развіцця.

DSC04353 1

 Да чытачоў бібліятэкі імя А. Гайдара на літаратурную гадзіну "Крыніцы паэзіі" з нагоды Дня родных моў быў запрошаны ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Б. Беляжэнка. Барыс Паўлавіч чытаў прысутным свае вершы, дзяліўся планамі на будучыню, прэзентаваў сваю новую кнігу "Дарога Бачэйкава - Бешанковічы", напісанай да 70-годдзя вызвалення Беларусі і прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны і лёсам людзей. Гэта кніга – удзячны і кранальны роздум пра мужных людзей, боль аб незваротных стратах, якія прынесла вайна.

День родного языка-1

 

У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гульня-віктарына "Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла". Удзельнікі мерапрыемства слухалі і самі чыталі беларускія вершы, разгадвалі загадкі і рэбусы, узгадвалі беларускія прыказкі. Спадабалася прысутным і гульня з паштоўкамі, на якіх намаляваны кветкі, адзенне, прадметы быту і іх назвы на беларускай мове. Дзецям давалася некалькі хвілін на падрыхтоўку, а потым іх чакала бліц-апытанне. Найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны закладкамі, на якіх размешчана інфармацыя пра жанчын, пакінуўшых свой след у гісторыі Беларусі.

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png