IMG 3482-123 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 3-4 класаў прайшла ваенна-патрыятычная гадзіна “Слава табе, салдат!”, на якой дзеці даведаліся пра гісторыю святкавання Дня Абаронца Айчыны, самі расказалі пра вядомых ім Герояў Вялікай Айчыннай вайны, паразважалі  на тэму міра і вайны, выказалі сваё разуменне  слова  ”абаронца”.

Напрыканцы мерапрыемства   ўсім прысутным было прапанавана прыняць удзел у акцыі “Вуліцы Віцебска – мемарыяльная памяць вайны”, якая праходзіць у бібліятэцы з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі.  Мэта гэтай акцыі перадаць падрастаючаму пакаленню гонар за ратныя подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны, імёны якіх  увекавечаны ў назвах вуліц, праспектаў і мастоў нашага горада, а таксама  зацікавіць чытачоў матэрыяламі пра гераічнае мінулае  Віцебска.