1   Вучняў 2«Г» класа СШ №11 і іх бацькоў супрацоўнікі бібліятэцы імя Ул.Караткевіча запрасілі прыняць удзел у шоў-праграме «Чараўніца зіма» 4 студзеня.

  

 

     Дзецям расказалі і праілюстравалі добрыя калядныя гісторыі, напісаныя Аленай Масла і Мальвінай Міклаш, у якіх расказваецца, што цуды побач і іх можна зрабіць уласнымі рукамі; пазнаёмілі з кнігай «Зімовыя цуды», якая прапануе тэхналогіі стварэння зімовых узораў, правядзенне эксперымента, які даказвае, што снег можа грэць.

       Хлопчыкам і дзяўчынкам прадэманстравалі фокусы, у ходзе якіх, здавалася б зусім неверагоднае для аўдыторыі, для чалавека, які валодае ведамі і ўмелымі рукамі становіцца магчымым. Вучні, надзеўшы чароўную амуніцыю, актыўна прымалі ўдзел у паказе фокусаў, спявалі навагоднія песні і чыталі зімовыя вершы.

2

3