1     Гульнявая праграма «В зимнем царстве, в Снежном государстве», у якой бралі ўдзел вучні 2«Г» класа СШ №11, прайшла 21 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     Дзецям расказалі, як утвараецца снег, чаму сняжынкі шасціканечныя, колькі яны важаць і чаму яшчэ нікому не падалося знайсці двух аднолькавых, што цікавага можна убачыць у адзіным у свеце музеі сняжынак імя Накая Укіціра, чаму лёд не тоне, і чаму ён слізкі.

  На працягу мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні гумарыстычнай віктарыны, удзельнічалі ў зімовых гульнях каля галоўнай прыгажуні Новага года – ёлкі, глядзелі мультыплікацыйны фільм «Дзед Мароз і шэры воўк».

3