1     Агляд выставы «Зімовыя цуды», на якой былі размешчаны кнігі і матэрыялы з перыядычных выданняў, правялі 17 снежня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для членаў гуртка «Бусляня».

 

 

     Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на цікавыя факты з гісторыі святкавання Новага года, народнага свята Каляды, рэлігійнага – Ражства Хрыстова, расказала пра зімовыя цуды, якія можна зрабіць сваімі рукамі, пазнаёміла больш падрабязна з кнігамі Алены Масла «Каляды з хроснай» і Мальвіны Міклаш «Новыя калядныя гісторыі», а таксама з удзелам членаў гуртка была складзена новая казка пад назвай «Рукавічка для Дзеда Мароза».

    А затым дзеці прыступілі да стварэння і самой чароўнай рукавічкі, якая дапамагае Дзеду Марозу вызначаць пажаданні дзяцей і прыносіць ім у навагоднюю ноч чаканыя падарункі.

2

3