1     У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 12 снежня прайшоў урок беларускага чытання «Чараўніца - зіма» з удзелам вучняў 3 «В» класа СШ №11.

 

     Дзецям прадставілі карціны Аркадзя Пластова «Першы снег», Ігара Грабара «Сакавіцкі снег», Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зімовы дзень», расказалі пра рэлігійныя і народныя зімовыя святы, пра бога зімы і холаду – Зюзю, у якога верылі нашы продкі, прачыталі і абмеркавалі казку Генадзя Аўласенкі «Хто як зімуе», а затым вучні выразна пачыталі вершы беларускіх паэтаў зімовай тэматыкі.MyCollages