1     Літаратурная гадзіна «Ты – царэвіч цудоўнае казкі», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча, прайшла 14 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4 «А» класа СШ №11.

     Ім расказалі пра дзіцячыя гады будучага пісьменніка, чым ён захапляўся, аб чым марыў, пра першыя спробы пяра, пра міфічных істот беларускага фальклора, якія сталі героямі яго вершаў. Дзеці праслухалі і абмеркавалі казку-прытчу «Музыка», якая стала пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта, пазнаёміліся з гісторыяй напісання верша «Слуцкія ткачыхі», а таксама прынялі ўдзел у гульні «Вершаванка» па паэтычных творах, якія ўвайшлі ў зборнік «Вянок».