1     У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Сусветнага дня правоў чалавека 10 снежня прайшла пазнавальная гадзіна «Ведаць, разумець, выконваць», у якой бралі ўдзел вучні 2 –х класаў  СШ №11.

 

    Дзецям расказалі да якой падзеі прыўрочана гэта дата, пра міжнародныя і нацыянальныя дакументы па правах чалавека, якія кожны павінен, ведаць і разумець, а таксама пра абавязкі, якія неабходна выконваць. Пры дапамозе ўрыўкаў з папулярных мультыплікацыйных фільмаў вучням нагадалі асноўныя артыкулы «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека» і «Канвенцыі па правах дзіцяці», прачыталі і абмеркавалі асобныя раздзелы з кнігі Андрэя Усачова «Прыгоды маленькага чалавечка» і запрасілі прыняць удзел у гульнях і віктарынах па тэме мерапрыемства.