выставка9 снежня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага адбылася літаратурна-музычная імпрэза "Планета Багдановіча", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых любімых класікаў беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

"Васільковая сімфонія" з удзелам Народнага тэатра моды "Стыль" УА "Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж", вядомыя ўсім вершы паэта ў выкананні навучэнцаў сярэдняй школы №4 Маргарыты Круглікавай, Ягора Аўсюкова, Цімафея Мамойка ўпрыгожылі імпрэзу. Валянціна Шырынава, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі прэзентавала свой новы верш, прысвечаны славутаму песняру. Гучалі музычныя творы, напісаныя на вершы Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі", "Зорка Венера", зачароўваючы сваёй напеўнасцю і мілагучнасцю.Планета Богдановича  1Планета Богдановича.3Народный театр Стиль2СШ 4 1СШ4 2Валентина Ширинова 1