1      Урокі-знаёмствы з бібліятэкай «Дом, дзе жывуць кнігі» для вучняў 1-х класаў СШ №28 прайшлі ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 24 і 25 лістапада.

 

 

     Першакласнікаў пазнаёмілі з падраздзяленнямі бібліятэкі, з выставамі малюнкаў «Пунсовая кветачка», мяккай цацкі «Парад літаратурных героеў» ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» і з выставай членаў дзіцячага гуртка ткацтва «Нітка, нітка, паясочак, і кабета, і паночак» (ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна»), расказалі пра Уладзіміра Караткевіча, імя якога носіць бібліятэка, у гульнявой форме нагадалі, што любяць кнігі, і чаго яны баяцца, што бывае ў бібліятэцы, і што ніколі не здараецца.   

     Дзеці прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах па казках і адправілі ў падарожжа па рацэ Чыталіі ў Кнігаград караблікі з ветразямі, на якіх напісалі сваё ўласнае імя.

2

3