1      Гульнявая праграма «Сонечныя казкі Ул.Караткевіча», у якой бралі ўдзел вучні 4«Б» класа гімназіі №3, прайшла 23 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

     Чацверакласнікаў пазнаёмілі з асноўнымі датамі жыцця і творчасці Ул.Караткевіча, прадставілі зборнікі казак «Вясна ўвосень» і «Лебядзіны скіт», а потым запрасілі ў чароўную краіну, якую пісьменнік называў «нейкім прыгожым краем», што знаходзіцца «трошкі бліжэй да Сонца і трошкі далей ад Месяца» і прапанавалі прыняць удзел у вясёлых гульнях, у аснову якіх былі пакладзены павучальныя гісторыі пісьменніка: «Верабей, сава і птушыны суд», «Мужык і дзіва аднавокае», «Кацёл з каменчыкамі», «Вужыная каралева».