1     З творамі беларускіх аўтараў знаёміла 18 лістапада першакласнікаў з СШ №23 супрацоўнік бібліятэкі імя А.Пушкіна.

     Хлопчыкі і дзяўчынкі адкрылі для сябе кнігу Анатоля Зэкава «Лічба з літарай сябруюць: правільныя вершы, загадкі-задачкі», слухалі ўрыўкі з казкі таленавітага пісьменніка Анатоля Бутэвіча «Прыгоды віруса Шкодзі», «адпраўляліся» ў падарожжа па Сусветнаму Сеціву, каб пазнаёміцца з галоўным камп'ютаршчыкам казкі - Кампам Кампавічам.