IMG 20211111 130640     Літаратурна-музычная імпрэза з Вольгай Русілкай "Ці прарасце маё слова-насенне?", прыўрочаная да 25-годдзя з моманту выхада першага зборніка паэткі "Табе" адбылася 11 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     На пытанне, якое дало назву мерапрыемству і было зададзена ў адным з вершаў таго зборніка, сёння з упэўненасцю можна даць станоўчы адказ. "Слова-насенне" не толькі прарасло, але і дало вельмі багаты ўраджай: пабачылі свет яшчэ тры кнігі паэткі і іх аўтар стала лаўрэатам абласных літаратурных прэмій імя Ул. Караткевіча і П. Броўкі. Вольга Іванаўна расказала старшакласнікам, вучням 10 "А" класа СШ №38, што паўплывала на яе выбар у жыцці, як яна прыйшла ў паэзію, хто прывіў ёй любоў да роднага слова. IMG 20211112 121123 2    На мерапрыемстве прагучалі лірычныя вершы паэткі, а таксама відэакліп на песню "Гэта восень" (аўтар слоў і музыкі Вольга Русілка) і відэакалаж з фотаздымкамі розных гадоў "Стары альбом".IMG 20211111 120445     Вольга Іванаўна таксама дала слова сваім студэнтам, якія прачыталі ўласныя творы: прозу і паэзію, расказалі вучням, будучым абітурыентам, пра магчымасці ВДУ імя П.Машэрава і перспектывы тых, хто паступае ва ўстанову. IMG 20211112 123512     Напрыканцы сустрэчы Вольга Іванаўна прапанавала дзецям выканаць творчыя заданні, за правільныя адказы самыя здагадлівыя атрымалі салодкія прызы.IMG 20211112 105415