IMG 340424 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча вучні 4 "Б" класа СШ №11 прынялі ўдзел у гульні па казках Ул. Караткевіча "Услед за добрым чараўніком", якая аб'яднала ўсе чарадзейныя гісторыі пісьменніка і дала магчымасць дзецям праявіць і спрыт, і кемлівасць, і знаходлівасць.

Маленькія чытачы "саджалі і збіралі бульбу", адказвалi на пытанні, спрабавалі з завязанымі вачамі "каранаваць вужыную каралеву", вызначалі герояў твораў па апісанню, спаборнічалі ў іншых конкурсах. Мерапрыемства спадабалася і дзецям, і настаўніку, а галоўнае, стала першым крокам у далучэнні маленькіх чытачоў да багатай спадчыны, пакінутай нашым славутым земляком.