IMG 20211105 133517     Прафілактычную гадзіну «Чтоб здоровье сохранить, научись его ценить» правялі супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча 4 лістапада для наведвальнікаў школьнага лагера СШ №11.

      Дзяцей пазнаёмілі з кнігамі А. Мешчараковай «Чаму мы хварэем», Ш. Рентты «Адзін дзень з урачом», «Витаминки, или Весёлые обитатели ягод, овощей и фруктов», а таксама з карыснай інфармацыяй пра здаровы лад жыцця на старонках часопіса «Рукзачок». Дзеці даведаліся, для чаго патрэбны бактэрыі, што такое імунітэт, хто такія вірусы, чаму падымаецца тэмпература, якія вітамінкі, умацоўваюць зрок, а якія садзейнічаюць росту арганізма. Напрыканцы ўдзельнікам мерапрыемства прапанавалі паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах, а таксама паглядзець мультыплікацыйны фільм «Смешарыкі. Азбука здароўя».IMG 20211105 141247 1IMG 20211105 134151