IMG 339724 лістапада ў межах раённага метадычнага аб'яднання бібліятэкараў школ Кастрычніцкага раёна ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшоў конкурс уважлівых і знаходлівых "Пытанні ад Г.Х. Андэрсена".

Падчас мерапрыемства вучні 4 "А" класа СШ №11 не толькі трапна адказвалі на пытанні, але і разважалі, спрачаліся, даказвалі правільнасць свайго боку гледжання, а потым усе разам разгадвалі красворд, у якім была зашыфравана назва вострава, дзе знаходзіцца палац Снежнай Каралевы. Напрыканцы мерапрыемства найбольш актыўныя яго ўдзельнікі былі узнагароджаны медалямі "Доктар Снежнакаралевазнаўства" I, II, III ступеняў і падарункамі.