1     Шок-урок «Першы глыток бяды», прысвечаны Міжнароднаму дню адмовы ад курэння, прайшоў 3 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў спартыўна-аздараўляльнага лагера «Віцебская абласная ЦСДЮШОР прафсаюзаў па барацьбе «Волат».

 

      Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з новымі матэрыяламі, размешчанымі ў перыядычным друку, пра ўспышку рэспіраторных лёгачных захворванняў сярод курыльшчыкаў электронных цыгарэт у ЗША. Падлеткі даведаліся, каго называюць «вейперамі» і што такое «хвароба вейпераў» (пнеўманіт) і пра новыя факты, якія сведчаць, што модная зараз электронная цыгарэта шкодзіць здароўю не менш, чым звычайная, а ў некаторых выпадках нават і больш – за некалькі гадоў курыльшчык выходзіць на вострую лёгачную недастатковасць.

    Прысутных таксама пазнаёмілі з палажэннямі Дэкрэта №2 ад 24 студзеня 2019 года па пытаннях спажывання тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння і стварэння бяздымнага асяроддзя (месцы, дзе курэнне забаронена), а таксама па пытаннях адказнасці за парушэнні гэтага заканадаўчага акта.

2

3