4     Літаратурная гадзіна па творах вядомых беларускіх пісьменнікаў «Родны край, дарагі, ненаглядны, прыгажэйшай не знойдзеш зямлі» прайшла 5 і 6 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 6«А» і 6«Б» класаў гімназіі №9.

 

      Мерапрыемства пачалося з паказа відэакліпа песні «Куточак Беларусі» у выкананні Алены Ланской. Падлеткам прадставілі кнігі Ул. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», Разаліі Александровіч «Зямля з блакітнымі вачыма», Уладзіміра Ліпскага «Я тут жыву», Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы зямлі», Віталя Вольскага «Падарожжа па краіне беларусаў», зборнік вершаў пра Беларусь «Святло Айчыны» і інш.

     Вучні атрымалі цікавую інфармацыю пра асобныя гістарычныя падзеі, знакамітых людзей, пра культуру і традыцыі беларускага народа, паслухалі вершы пра найпрыгажэйшую ў свеце зямлю, імя якой Беларусь. Закончылася літаратурная гадзіна словамі Францыска Скарыны з прадмовы да кнігі «Юдзіф» і запаветам Уладзіміра Караткевіча, з якім ён звяртаўся да будучых пакаленняў.

 

3