2     Інфармацыйная гадзіна «Чырвоная кніга – запаведнік жыцця», прыўрочаная да Сусветнага дня абароны жывёл і Сусветнага дня аховы мясцін пасялення прайшла 5 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 2 «Г» СШ №11.

  

     Дзецей пазнаёмілі з кнігай Віктара Гардзея «Малая дзіцячая Чырвоная кніга», у якой у займальнай і дасціпнай форме аўтар пры дапамозе верша і празаічнай замалёўкі апавядае пра рэдкіх і знікаючых відах флоры і фауны, а таксама з поўным варыянтам Чырвонай кнігі Беларусі: даведаліся пра яе структуру, пра віды, якія размеркаваны па катэгорыям і выдзелены рознымі колерамі, пра асобных жывёл, занесенных у кнігу жыцця. Прысутныя на мерапрыемстве таксама паглядзелі ролік пра жывёл, якія зніклі па віне чалавека і відэакліп песні «Чырвоная кніга» у выкананні Алега Газманава.

3