1     Канцэрт «Свята мудрасці і дабрыні», прымеркаваны да Дня пажылых людзей і да Міжнароднага дня музыкі, прайшоў 2 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

     Святочны настрой чытачам бібліятэкі стваралі члены вакальнай арт-групы «Арыён», мастацкі кіраўнік Надзея Юр'еўна Несцярэнка. У праграме канцэрта прагучалі песні восеньскай тэматыкі Надзеі Несцярэнкі на словы вядомых віцебскіх паэтаў Вольгі Русілкі, Тамары Красновай-Гусачэнкі, Ніны Давыдзенкі, а таксама ўсім вядомыя народныя песні і класічныя творы рускіх і замежных кампазітараў. Прысутныя ў зале падпявалі артыстам і шчодра дзякавалі за выступленні бурнымі апладысментамі.

2