IMG 20211002 140419     У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 1 кастрычніка для вучняў 2«А» класа СШ №11 прайшла пазнавальная гадзіна па кнізе Галіны і Сяргея Трафімавых «Для чего нужны хвосты?», на старонках якой Дзед Прыродавед запрашае юных чытачоў у падарожжа да таямніц жывёльнага свету.

     Хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі пра розных звяроў: адны з іх хвастом п'юць ваду, другія – трымаюць у хвасце свае запасы, трэцція – хвастом спяваюць, чацвёртыя - ворагаў адпужваюць ці аб нечым сігналяць сародзічам. Дзецям таксама паказалі відэасюжэты, якія наглядна прадэманстравалі, як сабакі размаўляюць пры дапамозе хвастоў, як кенгуру выкарыстоўвае свой доўгі і тоўсты хвост у якасці дадатковай пятай нагі - надзейнай апоры, якая павялічвае сілу руху ўверх і наперад і інш.IMG 20211002 144505