IMG 20210929 153651     Першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне гуртка «Бусляня» прайшло 28 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. Яго тэмай стала народнае свята Яблычны Спас.

     Дзецям расказалі пра традыці святкавання гэтага старажытнага земляробчага свята, звязанага з выспяваннем пладоў, успомнілі казкі пра маладзільныя яблыкі, якія дапамагаюць пазбавіцца ад хворасці і, наогул, памаладзець, пачыталі казку Уладзіміра Суцеева «Мяшок яблыкаў», а напраканцы занятка кожны член гуртка зрабіў яркую аплікацыю з каляровай паперы і кардону «Что за чудо, што за фрукт!»MyCollages 1