IMG 338421 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла літаратурна-музычная вечарына "Жыццё пачынаецца з кахання" з удзелам віцебскага паэта Алега Іванова, пераможцы VII саборнага маладзёжнага фестываля праваслаўнай песні «Одигитрия» у намінацыі "Автор исполнитель".

На мерапрыемстве гучалі вершы з падрыхтаваных да друку зборнікаў паэта "Ожерелье имён" і " Мой путь", а таксама аўтарскія песні. Пад заслону сустрэчы паэт прысвяціў усім прысутным, а гэта былі школьныя бібліятэкары вобласці, верш "Жанчынам нашай Бацькаўшчыны". Пасля заканчэння мерапрыемства аўдыторыя, узрушаная артыстычным выкананнем, прыгажосцю і глыбінным сэнсам паэтычных радкоў, яшчэ доўгі час апладысментамі не адпускала паэта, а той, у сваю чаргу, кожнай жанчыне падарыў верш з аўтографам і добрымі пажаданнямі.