1      Патрыятычная гадзіна «Моц народа ў адзінстве», прысвечаная Году народнага адзінства, прайшла 1 верасня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 7«Б» і 7«В» класаў СШ №28.

     Пачаўся ўрок з прагляду відэакліпа «Гімн 5-га Усебеларускага народнага сходу». Падлеткам расказалі пра ўтварэнне новага дзяржаўнага свята «Дзень народнага адзінства», пазнаёмілі іх з прытчамі, якія наглядна паказваюць, што людзей, калі яны разам, зламаць немагчыма.

   Удзельнікам мерапрыемства прапанавалі абмеркаваць – што аб'ядноўвае усіх беларусаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў і поглядаў, і прыйшлі да высновы, што гэта наша зямля, наша дзяржава, яе сімволіка, агульная гісторыя, традыцыі і культура, гонар за знакамітых людзей, асветнікаў, вучоных, пісьменнікаў, нашых спартсменаў, а галоўнае, любоў да сваёй малой і вялікай радзімы. Напрыканцы ўрока падлеткам нагадалі запавет Уладзіміра Караткевіча «Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца, іншай вам не дадзена, ды й непатрэбна».

2

3

4