1     Літаратурная гадзіна «Шчырыя словы – роднай зямлі!», прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось, адбылася 3 і 4 жніўня ў бібліятэцы імя Е.Лось. Удзел у ёй прымалі дзеці, наведваючыя аздараўленчыя лагеры СШ №7 і 8.


   Хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з літаратурна-музейнай экспазіцыяй «Люблю цябе, мой родны край», на якой прадстаўлены фотаздымкі, асабістыя рэчы Еўдакіі Лось і кнігі з аўтографамі знакамітых пісьменнікаў, падараваных некалі паэтэсе. Сярод іх Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Анатоль Вялюгін, Канстанцін Сіманаў і іншыя. Асабліва каштоўнай з'яўляецца кніга вершаў Янкі Купалы 1946 года выдання, падпісаная Еўдакіі Лось жонкай паэта – Уладзіславай Луцэвіч. Дзеці пачулі аповед пра нялёгкае дзяцінства знакамітай літаратаркі – ён быў праілюстраваны ўспамінамі яе родных сясцёр Марыі Ярашэвіч і Марыі Клімовіч.

2     На працягу літаратурнай гадзіны гучалі вершы Еўдакіі Лось рознай тэматыкі. Асабліва цёплымі і добрымі былі паэтычныя радкі, напісаныя непасрэдна для дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў гульне-квэсце, складаючы назвы вершаў Еўдакіі Лось з дапамогай падказак з кніжнай выстаўкі.

3