1     Урок бяспекі на дарогах «Чырвоны, жоўты, зялёны», у якім бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера СШ 28, прайшоў 9 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

     Бібліятэкар прапанавала дзецям прыняць удзел у ралявой гульні «Я – пешаход» і разабрала разам з імі ўсе небяспечныя сітуацыі на дарозе. Падчас мерапрыемства дзеці ўяўлялі сябе яшчэ пасажырамі і веласіпедыстамі і замацоўвалі правілы, якія трэба добра ведаць, калі ты едзеш у транспарце, або калі кіруеш сам. У канцы ўрока веды ўдзельнікаў праверыла віктарына «Пытанні ад Светлафора Сфетлафорыча», якая паказала добрае веданне дзецьмі правіл дарожнага руху. Найбольш актыўныя ўдзельнікі віктарыны атрымалі невялічкія прызы і падарункі.

2