IMG 20210709 113822     Літаратурная гадзіна, прысвечаная дню нараджэння беларускага песняра «Ляцiць, гучыць Купалаў голас», у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера гімназіі №9, прайшла ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 8 ліпеня.

     Дзецям расказалі пра герб рода Луцэвічаў, пра дзяцінства паэта, пра яго захапленні чытаннем і музыкой, пра ступені адукацыі, якія ён прайшоў. Дзеці таксама прынялі ўдзел у гульні «Перакладчыкі»: перакладалі з беларускай мовы на рускую назвы прадметаў быта, якія размешчаны ў Дзяржаўным лiтаратурным музеі Янкi Купалы ў Вязанцы, а таксама ўспомнілі і прачыталі вершы паэта, якія праходзілі ў школе.