IMG 20210703 113535     Фальклорна-гульнявая праграма «Кветка ў нетрах лясных распускалася» прайшла 2 і 7 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў летніх лагераў СШ №28 СШ №25.

     Дзецям растлумачылі сэнс слова «купалле», расказалі пра дзяцінства знакамітага беларускага песняра Янкі Купалы, які нарадзіўся якраз на купальскае свята, пра традыцыі і абрады нашых продкаў, пра смелыя забавы юнакоў і варажбу дзяўчат, а таксама правялі майстар-клас пляцення вянкоў. MyCollages     Дзецям прапанавалі і самім паўдзельнічаць у святочных абрадах. Яны кідалі прыгожае купальскае кола на імправізаванае вогнішча, стараліся, каб вяночак трапіў не толькі на «рэчку» але і на гарлачык (папяровую кветку) на «вадзе», адгадвалі старажытныя славянскія загадкі, шукалі папараць-кветку, якая па народнаму павер'ю прыносіла шчасце, багацце і удачу, таму, хто змог яе знайсці, сарваць і зберагчы.
IMG 20210708 115022