EcVKQ9BWkAMhWBn     5 ліпеня ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось адбылася літаратурная вандроўка «Нам свеціць зорка Купалы», прысвечаная знанаму класіку беларускай літаратуры. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзеці, наведваючыя аздараўленчы лагер СШ №8.

    Якім быў жыццёвы і творчы шлях Івана Луцэвіча, народжанага пад купальскай зоркай, і як ён стаў Народным паэтам Янкам Купалам, сапраўдным Песняром? Пра гэта і многае іншае, што тычыцца яго дзейнасці, ішла гаворка падчас вандроўкі.1     Дзеці пачулі ўрыўкі з ўспамінаў блізкіх і родных людзей паэта. Ім паказалі беражліва захоўваемую кнігу Янкі Купалы з дароўным надпісам яго жонкі Уладзіславы. У 1948 годзе яна падарыла зборнік выбраных твораў маладой паэтцы Еўдакіі Лось. Пасля яе смерці, сваякі перадалі кнігу бібліятэцы.67     Вядома, гучалі і вершы. Напрыканцы была прапанавана гульня «Загаданачка». Яе мэта - адкрыццё асобных літар, складаючых назву вядомай п'есы Янкі Купалы «Паўлінка», пры дапамозе разгадвання загадак.5