IMG 20210703 121531     2 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для ўдзельнікаў школьнага лагера СШ №28 прайшла патрыятычная гадзіна «Вызвалення шчаслівы дзень».

     Падлеткам расказалі пра адну з самых маштабных аперацый Вялікай Айчыннай і другой Сусветнай войн – Беларускай аперацыі 1944 года пад кодавай назвай «Баграціён»: як распрацоўваўся план, хто быў яго галоўным складальнікам, якія франты і партызанскія зоны ўдзельнічалі ў наступленні, як мужна і самааддана змагаліся за свабоду беларускіх гарадоў савецкія воіны і якія помнікі і мемарыяльныя кампазіцыі берагуць памяць пра той ратны подзвіг. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана тэме «Віцебск у полыме вайны». Падлеткі даведаліся пра пачатак вайны, гады акупацыі, пра Віцебска-Аршанскую аперацыю, у ходзе якой і быў вызвалены наш родны горад. Падлеткаў таксама пазнаёмілі з творчасцю віцебскага паэта Давіда Сімановіча, паказалі фільм, зняты па яго паэме «Маладосць старажытнага Віцебска: памяць мірных і вогненных гадоў».1