заст     22 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла патрыятычная гадзіна «Нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць», прысвечаная Году народнага адзінства і 80-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У мерапрыемстве бралі ўдзел падлеткі летняга лагера гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна.

     Бібліятэкар расказала вельмі падрабязна пра генеральны план «Ост» нямецкага камандавання, які ставіў перад сабой мэту знішчэння СССР як дзяржавы, знішчэння мільёнаў людзей і жорсткую эксплуатацыю тых, хто застанецца. Падлеткі с цікавасцю слухалі пра пачатак вайны, пра абарону Брэсцкай крэпасці, пра акупацыйны рэжым, які доўжыўся на беларускай зямлі 1100 дзён, пра канцэнтрацыйныя лагеры і, вядома, пра гераізм і мужнасць нашага народа, салдат, партызан і падпольшчыкаў. Напрыканцы мерапрыемства падлеткам паказалі ўрывак з мастацкага фільма «Ідзі і глядзі», фільма самага страшнага і самага праўдзівага пра вайну, знятага рэжысёрам Элемам Клімавым у жанры ваеннай драмы па сцэнарыі, напісаным ім сумесна з Алесем Адамовічам.MyCollages