1   Літаратурна-музычная вечарына «Жанчына. Каханне. Вясна» прайшла 11 красавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для чытачоў, аматараў паэзіі, музыкі і спеваў.

     У вечарыне прымала ўдзел арт-група «Арыён», мастацкі кіраўнік Надзея Юр'еўна Несцярэнка. У праграме прагучалі вершы рускіх паэтаў і 18 музычных нумароў, сярод якіх былі песні, прысвечаныя вясноваму абуджэнню прыроды, жаноцкаму і мацярынскаму шчасцю, а таксама папулярныя рамантычныя кампазіцыі на саксафоне. Напрыканцы вечарыны ў падарунак бібліятэцы артысты хорам праспявалі песню Надзеі Несцярэнкі на словы Уладзіміра Караткевіча «На Беларусі Бог жыве».

2